БЕЛ Ł РУС

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

4.09.2025 / 13:37

Nashaniva.com

З-за няштатнай сітуацыі ў паветры падчас дэсантавання з самалёта Ан-2 на адным з палігонаў вайсковец атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём, паведамляе Мінабароны.

Трэніроўка дэсантнікаў. Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Акалічнасці на дадзены момант высвятляюцца камісіяй Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам.

На месца здарэння выехаў намеснік міністра абароны.

Вайсковец навучаўся на 3-м курсе аднаго з факультэтаў Вайсковай акадэміі. Па службе і ў вучобе характарызаваўся станоўча, меў шматразовы досвед дэсантавання.

Вайсковае ведамства выказала спачуванні родным і блізкім шарагоўца.❕

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула