БЕЛ Ł РУС

За суткі чарга з легкавых аўтамабіляў на выезд у Літву вырасла ў тры разы

4.09.2025 / 12:35

Nashaniva.com

За 24 гадзіны чарга легкавога транспарту на выезд з Беларусі перад літоўскімі пунктамі пропуску Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі) вырасла з 90 да 360 легкавых аўтамабіляў. Пры гэтым сумежны бок аформіў усяго 52% транспарту ад нормы, паведамляе Памежны камітэт

Фота: Tochka.by

Па стане на 12:00 у «Каменным Логу» стаяць 230 легкавых аўто, у Беняконях — 130. 

Перад адзіным даступным для легкавых аўтамабіляў польскім пунктам пропуску Тарэспаль (Брэст) фіксуецца 2900 адзінак аўто і 79 аўтобусаў. Супрацоўнікі дадзенага памежнага пераходу за суткі прынялі на сваю тэрыторыю толькі 35% транспарту. 

Найбольш загружаны маршрут для фураў на ўезд у Еўрасаюз праходзіць праз літоўскі пункт пропуску Салечнікі (Беняконі) — 300 грузавікоў. За суткі сумежны бок прапусціў 13% грузавых аўтамабіляў ад нормы.

Менш за ўсё фураў за 24 гадзіны прынялі ў літоўскім памежным пераходзе Меднікі (Каменны Лог) — прапушчана толькі 11% транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула