БЕЛ Ł РУС

Ініцыятыва Maldzis адсвяткуе год працы фестывалем

4.09.2025 / 12:27

Nashaniva.com

Ініцыятыва Maldzis, якая вяртае Беларусі гістарычныя рарытэты, адзначае першы год і робіць гэта фестывалем, які пройдзе ў Варшаве 7 верасня.

Пачатак 7 верасня а 12:00 у Музеі вольнай Беларусі. Пляцоўка будзе падзеленая на некалькі зон з рознымі праграмамі.

У выставачнай зале вы пабачыце гістарычныя артэфакты, якія ініцыятыва здабыла дзякуючы беларускім мецэнатам: Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўская карта ВКЛ і Карта ВКЛ Яна Няпрэцкага, «Жазло кіравання» Сімяона Полацкага і франкамоўнае выданне «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча.

У дыскусійнай зале мы паразмаўляем пра беларускасць у 2025 годзе, пазнаёмімся з актыўнасцямі выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса і паслухаем музыку. Калі надвор’е дазволіць, частка актыўнасцяў пройдзе на ўнутраным дворыку Музея.

ПРАГРАМА

12:00 — 12:15 — Адкрыццё фестывалю

12:15 — 13:15 — Дыскусія «Каму цікава і нецікава беларускасць сёння?»

Абмяркуем, якой беларускасці хоча грамадства, чаму беларушчына не захапіла масы і як гэта можна змяніць.

Выступоўцы: Рыгор Астапеня, Павел Данэйка, Наста Роўда, Сяргей Будкін

Мадэратарка: Леся Руднік

13:15 — 13:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай

13:30 — 15:00 — Актыўнасці выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса

Падрабязнасці апублікуем перад самім фестывалем.

Мадэратарка: Дар’я Рублеўская

15:00 — 15:15 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай

15:15 — 16:15 — Серыя кароткіх выступаў

Аляксандр Чарнуха: Што робіць музыку беларускай? Мова, кантэкст, пазіцыя?

Цімох Акудовіч: Ці можа «Кніжны магістрат» змяніць беларускае кнігавыдавецтва?

Павел Мацукевіч: Навошта займацца вяртаннем спадчыны?

Мадэратар: Рыгор Астапеня

16:15 — 16:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай

16:30 — 17:15 — Размова пра беларускую ідэнтычнасць са Святланай Курс

Святлана падзеліцца сваімі разважаннямі пра вёску, ідэнтычнасць і сучасныя выклікі беларускай саматоеснасці.

Мадэратар: Аляксандр Івулін

17:15 — 17:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай

17:30 — 18:00 — Музычнае завяршэнне Фестывалю, выступ гурта Nochy

18:00 — Завяршальнае слова

Рэгіструйцеся

Чытайце таксама:

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Каментары да артыкула