Прэзідэнт Польшчы пахваліўся падарункам ад Трампа
Караль Наўроцкі паказаў падарунак, які атрымаў ад свайго амерыканскага калегі Дональда Трампа падчас візіту ў Вашынгтон. Адпаведны допіс з’явіўся ў Х канцылярыі польскага прэзідэнта.
На апублікаваным канцылярыяй фота Наўроцкі і Трамп пазіруюць разам з фотаздымкам, які быў зроблены падчас першага візіту польскага прэзідэнта ў ЗША, яшчэ да выбараў. На фота ёсць надпіс «You will win» («Вы пераможаце»).