БЕЛ Ł РУС

На «Гродна Азот» спынілі цэх

4.09.2025 / 11:34

Nashaniva.com

Жыхароў Гродна папярэдзілі пра спыненне цэха аміяк-3 на «Гродна Азот», піша Tochka.by.

Фота: azot.by

Гэта адбылося 3 верасня каля 13:35 з-за спынення падачы паветра на стадыю рыформінгу цэха. Як запэўнілі прадстаўнікі прамысловага гіганта, падстаў і прычыны для непакою ў жыхароў горада няма.

«Усе сістэмы, адказныя за спыненне цэха, адпрацавалі ў штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленні.

Пуск цэха аміяк-3 правядуць цягам сутак. На раніцу 4 верасня ніякіх паведамленняў пра паспяховае аднаўленне працы не паступала. Калі мерапрыемствы прыпадуць на начны час, будзе бачна полымя факельнай устаноўкі.

Раней, 29 жніўня, у кацельным цэху філіяла «Завод Хімвалакно» пры распальванні гарэлкі паравога катла адбылася аварыя. Траўмы атрымалі два работнікі, якіх даставілі ў медустанову.

Прадпрыемства працягнула працу ў штатным рэжыме, тэхналагічныя працэсы не былі парушаныя. Пагрозы гораду і яго жыхарам не ўзнікала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула