БЕЛ Ł РУС

Трое курдаў вярнуліся на радзіму пасля васьмі месяцаў у турме Беларусі

4.09.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Трое маладых людзей з Курдыстана вернуцца на радзіму пасля амаль васьмі месяцаў утрымання пад вартай у Беларусі. Пра гэта агенцтву Rudaw у сераду паведаміў член камітэта па знешніх сувязях парламента Ірака Мутана Амін на фоне працяглых намаганняў па рэпатрыяцыі мігрантаў, што затрымаліся за мяжой, паведамляе Reform.news.

Фота: LookByMedia

Дэпутат распавёў, што трое маладых людзей меліся вярнуцца ў рэгіён Курдыстан праз міжнародны аэрапорт Эрбіля (сталіца аўтаномнага рэгіёна Курдыстан у Іраку) у сераду а 15:00 па мясцовым часе. Паводле яго слоў, яны «амаль восем месяцаў знаходзіліся пад вартай у Беларусі», спрабуючы перабрацца ў Заходнюю Еўропу.

Не ўдакладняецца, чаму курды апынуліся пад вартай. Сотні мігрантаў штодня бесперашкодна штурмуюць межы ЕС з тэрыторыі Беларусі. Беларускія ўлады ніяк гэтаму не перашкаджаюць.

З паведамлення вынікае, што выдаткі на паездку трох курдаў фінансуе ўрад Курдскага рэгіёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула