БЕЛ Ł РУС

У Гомелі галубы пасварылі жыльцоў і камунальнікаў

4.09.2025 / 8:32

Nashaniva.com

У чацвёртым пад’ездзе дома на вуліцы Барыкіна, 206, на тэхнічным паверсе завяліся галубы. Жыхары распавялі «Белцы», што прачынаюцца раніцай пад варкатанне птушак.

Фота: Белка

І гэта далёка не адзіная нязручнасць: галубы яшчэ і гадзяць, з-за чаго з’яўляецца непрыемны пах.

«Выхад на дах не зачынены, таму галубы бесперашкодна пранікаюць на тэхнічны паверх. Мы ж трапіць туды не можам — ключ ад рашоткі ёсць толькі ў домакіраванні. Раней у нас працякаў дах, рабочыя залаталі дзірку. Скарыстаўшыся гэтым, мы папрасілі РЭУ навесці парадак. Тады прыбіральшчыца вынесла цэлы пакет загінулых галубоў, і мы старанна памылі лесвіцу. Але хутка ўсё вярнулася на ранейшае месца, бо шлях на дах заставаўся адкрытым», — расказала рэдакцыі пра праблему Зоя Іванаўна.

Жыхары вельмі засмучаныя сітуацыяй. Нядаўна яны за свой кошт адрамантавалі ўвесь пад’езд і стараюцца падтрымліваць чысціню, аднак дзявяты паверх па-ранейшаму патанае ў галубіным памёце.

У ДП «Савецкае» пра праблему ведаюць. Праўда, у іх адказе на скаргі жыхароў сказана, што месцы агульнага карыстання знаходзяцца ў задавальняльным санітарным стане. Пагадзіцца з гэтым цяжка. Паглядзіце на фота.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула