У Стаўбцоўскім раёне патануў малады хлопец
Паведамленне, што ў возеры Дзераўнянскае, што ў Стаўбцоўскім раёне, патануў малады чалавек, паступіла 1 верасня, паведамляе Таварыства выратавання на водах.
Хлопец 2006 года нараджэння адпачываў на беразе возера разам з сябрамі. Прыкладна ў 19.00 ён вырашыў пакупацца, праплыў каля 6 метраў і знік з паверхні вады (глыбіня ў гэтым месцы 2,5 метры). Адзін з сяброў убачыў гэта і патэлефанаваў у Стаўбцоўскі аддзел па надзвычайных сітуацыях.
На наступны дзень, 2 верасня, знайшлі і выцягнулі з вады цела хлопца, якое знаходзілася на адлегласці 15 метраў ад берага (глыбіня 3 метры).
Папярэдне мяркуецца, што ён заблытаўся ў лёсцы і не змог выбрацца. Купанне ў гэтым месцы забаронена.