БЕЛ Ł РУС

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

3.09.2025 / 14:57

Nashaniva.com

Віляйчук Юрый Радчанкоў падзяліўся з Kraj.by фота свайго трафея — сома, злоўленага на рацэ Віліі.

Рыбак распавёў, што гэта ўжо не першы яго буйны улоў: раней былі злоўлены два сомы вагой крыху больш за 18 кілаграмаў кожны і адзін — 26 кілаграмаў 700 грамаў. Але гэты, самы вялікі, пацягнуў амаль на 30 кілаграмаў.

У мінулым годзе Юрыю трапляліся сомы і на Вілейскім вадасховішчы, але максімальная вага здабычы была ў раёне 10 кілаграмаў.

— Выцягнуць з вады такую рыбу было далёка не проста. Стаміліся мы абодва, — прызнаецца Юрый.

Сомам у вэнджаным выглядзе суразмоўца частуе сваіх сяброў і блізкіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула