БЕЛ Ł РУС

Wildberries запусціць віртуальную прымерачную

3.09.2025 / 14:25

Nashaniva.com

Аб'яднаная кампанія Wildberries і Russ анансавала запуск пілотнага інструмента — «Кліенцкай прымерачнай». Пра навінку паведаміла прэс‑служба маркетплэйса.

Функцыя дазволіць карыстальнікам прымяраць адзенне проста на ўласным вобразе ў мабільным дадатку маркетплэйса.

Новы функцыянал паступова стане даступны ўсім падпісчыкам WB Клуба і асобным прадаўцам, якія ўдзельнічаюць у пілотным праекце.

Скарыстацца інструментам проста: у картках такіх тавараў з'явілася спецыяльная кнопка «Паглядзець рэч на сабе».

Націснуўшы на яе, пакупнік зможа загрузіць сваё фота і ацаніць, як абраная рэч будзе выглядаць канкрэтна на яго фігуры. Пры гэтым можна загрузіць як ранейшыя фота, так і зрабіць здымку ў рэальным часе.

Функцыя працуе на базе тэхналогій камп'ютарнага зроку і штучнага інтэлекту, якія аналізуюць загружаны малюнак і дакладна накладваюць выбраны прадмет на фігуру карыстальніка з улікам камплекцыі, колеру, прапорцый і перспектывы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула