Упершыню за тры тыдні колькасць машын на польскай мяжы апусцілася за 3000
Па стане на 14:00 серады электронная чарга на пераходзе «Брэст» фіксуе 2995 легкавых машын.
Фота: Hrodna.life
Колькасць легкавікоў у электроннай чарзе перавысіла 3000 13 жніўня, а 4000 — 16 жніўня, а потым у нейкі час вырасла амаль да 4800. Гэта азначала, што мяжу на легкавіку можна пераадолець мінімум за 7-8 дзён.
Менш за 4000 легкавых на польскай мяжы стала 30 жніўня.
Сёння ў «Брэсце» стаяць 20 аўтобусаў.
На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» сёння стаяць 80 легкавых машын, у «Беняконях» — 40, чэргаў з аўтобусаў няма.
На латвійскай мяжы чэргаў няма.