БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта на Дзень горада ў Мінску

3.09.2025 / 14:3

Nashaniva.com

У Мінску традыцыйна, у другую суботу верасня, адзначаюць Дзень горада — сёлета гэта 13‑е верасня. У 2025‑м беларускай сталіцы споўніцца 958 гадоў.

Мот. Фота: Marieclaire.ru

Старт асноўным мерапрыемствам 13 верасня дасць ускладанне кветак да абеліска «Мінск — горад‑герой», піша Tochka.by.

У зялёнай зоне на праспектах Перамогі і Машэрава разгорнецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны». У ім возьмуць удзел больш як 500 рэканструктараў з Беларусі, Расіі і Кітая.

Ля Палаца спорту пройдзе Нацыянальны алімпійскі дзень з актыўнасцямі для ўсіх аматараў спорту.

Увечары 13 верасня мінчан і гасцей чакае вялікі канцэрт ля Палаца спорту. Хэдлайнер праграмы — папулярны расійскі выканаўца МОТ — вядомы песнямі «Мурашкамі», «Капкан» і «Жнівень — гэта ты».

Таксама на канцэрце выступяць дуэт са Смаленска Swanky Tunes, група Iodo Band, мінчанін DJ Holdi, трыб’ют‑шоу «NE Руки Вверх» і іншыя моладзевыя артысты.

Уваход на канцэрт — бясплатны. Арганізатары — Мінгарвыканкам і кампанія A1.

Увогуле па ўсім горадзе, у тым ліку ў паркавых зонах, будзе працаваць больш за 20 пляцовак з канцэртамі, спартыўнымі мерапрыемствамі і майстары на выставе народных рамёстваў. 

Свята завершыцца феерверкам а 23:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула