БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Алеся Адамовіча

3.09.2025 / 13:33

Nashaniva.com

Беларускі ПЭН назваў намінантаў, што ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча, якая на працягу амаль трыццаці гадоў адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць.

 З нядаўняга часу — не толькі ў кніжным, але ў іншых розных фарматах. Сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў, паведамляе Bellit.info.

1. «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);

2. «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» — Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»);

3. «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» — Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);

4. «Цела таксама архіў» — Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);

5. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» — праваабарончы цэнтр «Вясна»

6. Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»);

7. «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» — Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула