БЕЛ Ł РУС

Жыхар Любанскага раёна загінуў, спрабуючы правесці электрычнасць у дом

3.09.2025 / 13:15

Nashaniva.com

Раніцай 1 верасня ў вёсцы Борыкаў ад удару токам загінуў 63-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот відэа СК

Мужчына спрабаваў самастойна падключыць самаробны электрападаўжальнік да аголеных правадоў лініі электраперадачы, што вяла ад апоры да дома. Мужчыну ўдарыла токам. Ён загінуў на месцы.

Па папярэдніх даных, загінулы збіраўся незаконна правесці ў дом электрычнасць і такім чынам красці электраэнергію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула