БЕЛ Ł РУС

«Яшчэ б баршчэўнік дадала». Дзяўчына сабрала дзіцяці на лінейку ў школу букет палявых кветак і нарвалася на хэйт

3.09.2025 / 12:52

Nashaniva.com

Дзяўчына па імені Марыя выклала ў тыктоку відэа, як для букета настаўніку на 1 верасня назбірала кветкі на полі. Ролік паглядзелі амаль 2 млн разоў і вельмі эмацыйна абмеркавалі ў каментарах, заўважыў Onliner. 

Марыя расказала, што кветкі прызначаны для яе пляменніка — ён ідзе ў другі клас у новую школу. Сама яна па адукацыі таксама настаўнік, і яе такі фармат букета абсалютна не бянтэжыць.

@aliskinamat Жду ваше мнение в комментариях ❤️ #Алискинамать ♬ оригинальный звук - Игорь

— Хтосьці цяпер назаве мяне жміндай, але я за базавы мінімум, а не за раскошны максімум. І аддаваць 250—300 рублёў за букет, атрымліваючы заробак у 1,5 тысячы, гэта зусім не мэтазгодна. Гэта не лічачы таго, што дзіця яшчэ трэба сабраць да школы, — разважае Марыя. — Скажу вам па сакрэце, як робяць выкладчыкі: букецікі рублёў па 350-400 яны забіраюць з сабой, а астатнія — на сметнік.

Спрэчным аказаўся і склад букета. Многія разгледзелі сярод кветак сумнік, яго назвалі небяспечным.

«Калі б мне падарылі вядро травы з сумнікам, я б не змагла адэкватна ставіцца да гэтага вучня. Я тры гады ўчастак ад яго ратавала, гэта гадасць тая яшчэ. Ужо лепш наогул без букета, чым такое «хараство».

«Так, сумнік канадскі ў букет — гэта магутна, яшчэ б баршчэўнік дадала».

«Сумнік – інвазіўная расліна для РБ. Яго трэба выкошваць і знішчаць да з'яўлення насення, а не ў букеціках дарыць».

«Сумнік — рэч магутная, алерген і змяшчае ў сабе кучу ўсякай поскудзі тыпу кляшчоў, мошак і вусеняў».

Былі прапановы, як інакш павіншаваць настаўніка:

«Сланечнік і палявая трава — гэта модна ў вузкіх колах. Але для многіх гэта па-дзіцячы, па-хатняму. Ёсць і іншае рашэнне — падарыць сціплую адну кветку і пакаванне прыгожае, прыемную канцылярыі. Расходнікі ў любой прафесіі лішнімі дакладна не будуць».

@aliskinamat Жадная? Или умная? #Алискинамать ♬ оригинальный звук - user95217519654

Але большасць падтрымалі аўтарку відэа:

«Мне здаецца, людзі ў апошні час занадта зацыкліліся на кошце і «маштабнасці» падарункаў. Букет палявых кветак можа выглядаць не горш, а часам нават лепш за самыя дарагія кампазіцыі — у ім ёсць натуральнасць, свежасць і душа. А ўжо сланечнікі ўвогуле здольныя падарыць настрой самі па сабе».

«Вельмі добра, такія букеты самыя душэўныя!» 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула