Дзік забіў рабочага ў Талачынскім раёне
Жыхар вёскі Ваўковічы на сваім падвор’і трымае дзікоў. Вырашчаныя ў няволі, яны прывыкаюць да чалавека.
Ілюстрацыйнае фота БелТА
Аднак пры спрыяльных абставінах дзікія інстынкты могуць узяць верх над хатнім гадаваннем, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Так і адбылося 23 жніўня, калі дзік вырваўся з вальера і атакаваў 44-гадовага рабочага падвор’я.
Мужчына атрымаў удары ікламі ў раён паху і правай нагі, ад якіх памёр на месцы. Судова медэксперты ўстанавілі, што смерць мужчыны наступіла ў выніку моцнага крывацёку ў выніку трох рваных ран ніжняга краю жывата, сцягна і галёнкі правай нагі.