Лукашэнка вяртаецца з Кітая
Аляксандр Лукашэнка з 31 жніўня па 1 верасня ўзяў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС, а таксама ў сустрэчы ў фармаце «ШАС плюс» у Цяньцзіні, піша БелТА.
Фота: Сіньхуа
Сёння Лукашэнка папрысутнічаў на парадзе ў Пекіне з нагоды 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны.
Ён сустрэўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі, прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам, прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіанта, прэзідэнтамі Зімбабвэ і Конга Эммерсанам Мнангагвай і Дэні Сасу-Нгесо, з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам.
Чытайце таксама:
Як Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне
Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца