Вольга Карпушонак знаходзіцца ў Рыа-дэ-Жанэйра?
Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак, якая нядаўна абвінаваціла ў харасменце Паўла Латушку і пасля таго некалькі дзён не выходзіла на сувязь, апублікавала відэа з пляжа. Мы паспрабавалі ідэнтыфікаваць месца.
Увечары 2 верасня Таццяна Мартынава, кіраўніца фракцыі «Хопіць баяцца!» у Каардынацыйнай радзе, у якую ўваходзіць і Вольга Карпушонак, перадала, што тая ўжо пакінула Іспанію, але знаходзіцца не ў Беларусі. Пазней сама Карпушонак у фэйсбуку напісала, што пакінула ЕС.
Тым жа вечарам Карпушонак апублікавала ў 00:10 па мінскім часе яшчэ відэа-кружачак у тэлеграм-чаце «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі». На відэа яна знаходзіцца на марскім пляжы ў светлы час сутак, што магло адпавядаць у той момант толькі амерыканскаму кантыненту.
Адзінай зачэпкай датычна месцазнаходжання Карпушонак былі скалы на гарызонце, форма якіх нагадвала ландшафт атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі ў раёне Рыа-дэ-Жанэйра.
Паколькі відэа здымалася на сэлфі-камеру, выявы ў ім атрымліваюцца люстранымі. Выправіўшы выяву і параўнаўшы з мясцовым рэльефам, мы прыйшлі да высновы, што найбольш верагодна кружочак запісаны са знакамітага пляжа Капакабана. На гарызонце справа налева бачныя астравы Ilha do Pai, Ilha da Mãe, а самая высокая вяршыня адпавядае скале Pedra do Elefante.
Параўнанне краявідаў у відэа і на фота з пляжа Капакабана
Краявід з пляжа Капакабана
Краявід з пляжа на Гугл Мапс