Пуцін і Кім Чэн Ын паехалі на сустрэчу на адным лімузіне
Прэзідэнт Расіі і лідар Паўночнай Карэі адправіліся да месца правядзення двухбаковой сустрэчы пасля ўрачыстага прыёму з нагоды 80-годдзя капітуляцыі Японіі і заканчэння Другой сусветнай вайны, перадае РБК.
Мяркуючы па апублікаваных кадрах, лідар КНДР сеў у лімузін Aurus расійскага прэзідэнта.
Перад тым як сесці ў машыну, Пуцін і Кім Чэн Ын паспрачаліся, хто зробіць гэта першым з правага боку. У выніку першым сеў Пуцін.
Сустрэча адбудзецца ў дзяржаўнай рэзідэнцыі Дзяоюйтай, дзе спыніўся прэзідэнт Расіі падчас візіту ў Пекін.
Таксама на апублікаваных кадрах бачна, як Пуцін прывітаўся з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Чытайце таксама:
У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць
Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца
Як Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне
Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любой кропцы зямнога шара