БЕЛ Ł РУС

Палова расіян падтрымлівае блакіроўку званкоў у Telegram і WhatsApp

3.09.2025 / 8:41

Nashaniva.com

Амаль палова расіян падтрымлівае рашэнне аб блакіроўцы званкоў у месенджарах Telegram і WhatsApp, піша «Медуза» са спасылкаю на даныя апытання «Левады».

Цалкам падтрымліваюць дзеянні ўлады 25% рэспандэнтаў, «хутчэй падтрымліваюць» — 24%. Зусім не падтрымліваюць гэтыя меры 23% апытаных, «хутчэй не падтрымліваюць» — 18%. Яшчэ 10% не змаглі адказаць.

Сярод прыхільнікаў блакіроўкі 56% тлумачаць сваю пазіцыю неабходнасцю барацьбы з махлярамі, 24% лічаць, што так забяспечваецца бяспека людзей, асабліва падлеткаў і старых, кожны пяты прыхільнік забароны (19%) мяркуе, што гэта неабходна дзеля барацьбы з тэрарызмам і дзеля дзяржаўнай бяспекі.

Асабіста з праблемамі ў працы месенджараў за апошні месяц сутыкнуліся 63% рэспандэнтаў. Палавіне з іх, паводле іх слоў, гэта так ці інакш ускладніла жыццё.

Улады РФ абвясцілі пра «абмежаванне» званкоў у Telegram і WhatsApp 13 жніўня.

Афіцыйна гэта тлумачылася барацьбой з тэлефоннымі махлярамі. Пры гэтым, паводле даных ЦБ, махляры звоняць расіянам па звычайным тэлефоне ў тры разы часцей, чым праз месенджары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула