БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца

3.09.2025 / 7:45

Nashaniva.com

Сёння раніцай у Пекіне адбыўся вайсковы парад, прысвечаны 80-годдзю перамогі над Японіяй і заканчэнню Другой сусветнай вайны. Прысутнічалі на ім Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын. Абодва паспелі пагаварыць паміж сабой перад маштабным мерапрыемствам.

«Лідар КНДР запрасіў наведаць Лукашэнку яго краіну ў любы зручны час», — паведамілі ў прэс-службе беларускага палітыка.

Таксама Лукашэнка паразмаўляў з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам. Паводле інфармацыі прэс-службы, бакі пацвердзілі намер развіваць двухбаковыя адносіны.

«Прэм’ер Славакіі вызначыць час для наведвання Беларусі для абмеркавання магчымых варыянтаў супрацоўніцтва», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць

Каментары да артыкула