Расія і ЗША рыхтуюць новы раўнд кансультацый
Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў паведаміў, што запланаваны чарговы раўнд кансультацый паміж Масквой і Вашынгтонам на ўзроўні МЗС.
Юрый Ушакоў (справа) з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Фота: ТАСС
Дакладныя тэрміны і месца сустрэчы пакуль не вызначаныя, аднак, па словах Ушакова, «трэба будзе вырашыць масу пытанняў». Дакладнае месца і час ён не ўдакладніў.
Таксама Ушакоў пракаментаваў вынікі перамоў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кітайскага лідара Сі Цзіньпіна. Ён заявіў, што тэма размяшчэння кітайскага міратворчага кантынгенту на тэрыторыі Украіны не абмяркоўвалася.
Чытайце таксама:
Эрдаган заявіў, што Пуцін і Зяленскі пакуль не гатовыя да двухбаковай сустрэчы
Расія ўдарыла па некалькіх абласцях Украіны. Ёсць загінулы і параненыя
ЗША ў найбліжэйшыя дні разгледзяць усе магчымыя спосабы ціску на Расію
Мінабароны Расіі паказала карту, на якой Адэская і Мікалаеўская вобласці аддзеленыя ад Украіны