БЕЛ Ł РУС

У Мінску знайшлі стрэльбу ХІХ стагоддзя

2.09.2025 / 15:36

Nashaniva.com

У адной са сталічных кватэр знайшлі стрэльбу і прызначылі экспертызу.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Эксперт Заводскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што канструктыўныя асаблівасці стрэльбы, характар апрацоўкі паверхняў яе частак, механізмаў і дэталяў, а таксама наяўнасць на іх маркіровачных абазначэнняў і клеймаў, сведчаць, што стрэльба выраблена заводскім спосабам і з'яўляецца паляўнічай двуствольнай стрэльбы сістэмы Дрэйзэ.

Яна была выраблена ў XIX стагоддзі і да гэтага часу прыдатная для стральбы.

Паводле слоў гаспадыні кватэры, стрэльба з’яўлялася своеасаблівай сямейнай рэліквіяй, паколькі дасталася яе нябожчыку мужу ад яго бацькі ў якасці падарунка яшчэ 60 гадоў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула