У Мінску затапіла трамвайныя рэйкі на праспекце Машэрава
Сёння ў Мінску з’явіўся «несанкцыянаваны» фантан. Судзячы па відэа, прарвала нешта недалёка ад скрыжавання Машэрава і Крапоткіна, піша Onliner.by.
Затапіла трамвайныя шляхі. «Людзі ідуць басанож, каб трапіць на прыпынак трамвая», — каментуе аўтар відэа.
Праезная частка пацярпела не моцна, аднак тым, хто спяшаецца, сёння давядзецца адціраць кузаў ад пырскаў бруднай вады.