БЕЛ Ł РУС

Бацька забіў сына-геймера падчас сваркі з-за гульні ў «Танкі», і яму амаль нічога за гэта не было

2.09.2025 / 15:15

Nashaniva.com

Суд палічыў гэта перавышэннем самаабароны.

Як піша «База», адной майскай ноччу 29-гадовы Іван (імя зменена) з Пышмінскага раёна Свярдлоўскай вобласці гучна і з лаянкай гуляў у «Танкі». Бацька і маці не маглі заснуць праз крыкі. Тады бацька зайшоў да сына і зрабіў яму заўвагу.

У адказ хлопец накінуўся на бацьку з кулакамі, збіў яго і пачаў пагражаць забойствам. Маці, якая выйшла на шум і паспрабавала ўрэгуляваць сітуацыю, таксама пацярпела. Сын, паводле выдання, і раней біў іх пасля крыўдных пройгрышаў.

Пасля перапалкі бацька пайшоў на кухню. У гэты момант сын, відаць, канчаткова выйшаў з сябе і ўзяў нож. Як распавёў абвінавачаны, убачыўшы ў люстэрку сына са зброяй у руках, ён схапіў са стала нож і нанёс два апераджальныя ўдары — у грудзі і ў галаву. Раненні аказаліся смяротнымі.

Супраць бацькі ўзбудзілі крымінальную справу аб забойстве. Суд прызнаў, што мужчына дзейнічаў зыходзячы з самаабароны, хоць і перавысіў яе межы.

Яго прысудзілі да 1 года і 2 месяцаў абмежавання волі — яму забаронена выязджаць за межы свайго раёна і змяняць месца жыхарства без дазволу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула