БЕЛ Ł РУС

У Смаргонскім раёне электрык загінуў з-за грэбавання бяспекай

2.09.2025 / 14:35

Nashaniva.com

Удзень 30 жніўня 56-гадовы мужчына ставіў на адным з участкаў садовага таварыства электрычны шчыт вонкавага ўліку.

У момант выканання работ ён атрымаў смяротны электрычны разрад, паведамляе СК.

Следчыя высветлілі, што мужчына пагрэбаваў правіламі бяспекі і адключыў толькі частку электразабеспячэння ў садовым таварыстве, пакінуўшы пад напружаннем палову правадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула