«Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык» будуць прадаваць «Сваё»
«Еўрагандаль» зарэгістраваў у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці брэнд «Сваё». Пад ім будзе прадавацца шырокі асартымент тавараў айчыннай вытворчасці ў крамах гандлёвых сетак «Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык», паведамілі Office Life у кампаніі.
Фота: OL
Пад гэтым брэндам будуць прадавацца самыя розныя тавары — ад прадуктаў і напояў да адзення і прадметаў інтэр’еру. Іх асартымент будзе фарміравацца кампаніяй сумесна з беларускімі вытворцамі.
Як адзначаюць у «Еўрагандлі», філасофія брэнда «Сваё» будзе будавацца не на самай нізкай цане, а на аптымальным балансе цаны і якасці. Таму кожны тавар будзе праходзіць дбайную праверку на адпаведнасць гэтым стандартам.
Мяркуецца, што гэта дазволіць пашырыць асартымент беларускай прадукцыі на паліцах крамаў гандлёвых сетак, што належаць кампаніі.