БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Славакіі: Мы ў Еўрасаюзе як жаба

2.09.2025 / 13:6

Nashaniva.com

У межах саміта ШАС у Кітаі прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. На сустрэчы ён зрабіў некалькі заяваў, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Скрыншот відэа

У прыватнасці, раскрытыкаваў палітыку шэрагу краін ЕС (куды ўваходзіць і Славакія): «Часам у мяне такое ўражанне, што мы ў Еўрасаюзе, як жаба, што сядзіць на дне калодзежа, і мы не бачым, што знаходзіцца наверсе. Але свет зусім іншы»

«Я проста не прымаю тую крытыку, з якой выступілі асобныя краіны — члены ЕС, бо ў мяне ў галаве ўсё па паліцах раскладзена», — сказаў Фіца.

Ён таксама заявіў, што Украіна не павінна стаць членам НАТА (але зможа ўвайсці ў ЕС) і што атакі УСУ на нафтаправод «Дружба» недапушчальныя — пра што Фіца пазней на гэтым тыдні яшчэ будзе гаварыць з Зяленскім 5 верасня ва Ужгарадзе.

А яшчэ сказаў, што гатовы выкарыстаць сустрэчу з Пуціным для перадачы паслання ад Расіі Еўрасаюзу.

Пуцін у адказ на параўнанне ЕС з жабай з казкі заявіў, што «не хоча параўноўваць Еўрасаюз і НАТА з паўзучымі жывёламі — яны спецыялісты не па казках, а па фільмах жахаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула