БЕЛ Ł РУС

Пуцін сустрэўся ў Пекіне з прэм'ерам Славакіі Фіцам

2.09.2025 / 12:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам у дзяржаўнай рэзідэнцыі «Дзяоюйтай» у Пекіне, паведамляе РБК.

Скрыншот відэа РБК

Фіца заявіў, што Браціслава «вельмі жорстка» рэагуе на атакі нафтаправода «Дружба» і паабяцаў падняць гэтае пытанне на будучай сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Яна адбудзецца 5 верасня ва Ужгарадзе.

Пуцін падкрэсліў, што Расія застаецца надзейным пастаўшчыком энерганосьбітаў і «цэніць незалежную эканамічную палітыку ўрада Славакіі».

Паводле слоў прэзідэнта Расіі, для эканомікі Браціславы карысна, што славацкія кампаніі працягваюць працаваць на расійскім рынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула