БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці прайшлі масавыя затрыманні за хабар — заведзена 18 крымінальных спраў

2.09.2025 / 12:40

Nashaniva.com

У Гомельская вобласці выявілі буйную карупцыйную схему, звязаную з пастаўкамі змазачных матэрыялаў у арганізацыі сельскай гаспадаркі, лесанарыхтоўкі і дарожнага будаўніцтва.

Скрын міліцэйскага відэа

Паводле МУС, за хабар у Гомельскай вобласці затрымалі 18 чалавек. 

Па афіцыйнай інфармацыі, восем супрацоўнікаў камерцыйнай фірмы рэгулярна перадавалі хабар дзесяці службовым асобам дзяржаўных прадпрыемстваў. Узамен службовыя асобы забяспечвалі прыярытэт пры закупцы масел для спецыялізаванай тэхнікі менавіта ў гэтай камерцыйнай структуры.

Заведзена 18 крымінальных спраў. Назвы прадпрыемстваў, замяшаных у схеме, не называюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула