БЕЛ Ł РУС

Калі адкрыюць новую дзіцячую паліклініку ў «Мінск-Свеце»

2.09.2025 / 12:22

Nashaniva.com

Як паведамляе тэлеграм-канал Мінскбуда, з будаўніцтва ўжо прыбралі агароджы і завяршылі работы па добраўпарадкаванні. На пляцоўцы засталіся толькі некалькі апошніх бытовак генеральнага падрадчыка.

Фасадныя работы практычна завершаныя — гатоўнасць складае 99,9 %. 

Унутры паліклінікі ідзе актыўнае прыбіранне памяшканняў, пачынаючы з кабінетаў і спускаючыся ўніз па калідорах і лесвіцах. Паралельна расстаўляецца мэбля і мантуецца абсталяванне. Гідрамасажныя ванны ўжо падключаны, а стаматалагічныя ўстаноўкі размеркаваны па адпаведных кабінетах.

Чакаецца, што адкрыццё паліклінікі на 680 месцаў адбудзецца да канца 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула