БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшыя дні будзе да +32°С

2.09.2025 / 11:34

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 3—5 верасня.

У сераду пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. 

Ноччу ад +6°С па ўсходзе да +18°С па захадзе краіны, максімальная днём +22..+28°С, па паўднёвым захадзе да +30°С. 

У чацвер месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу будзе ад +6°С па ўсходзе да +18°С па захадзе, максімальная днём складзе ад +22°С па паўночным захадзе да +31°С па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу днём складзе ад +22°С па поўначы да +32°С па паўднёвым захадзе Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула