Пасажыры «Белавіі» змогуць замовіць харчаванне перад палётам
«Белавія» рыхтуецца да ўкаранення паслугі па продажы бартавога харчавання. Але гэта не значыць, што авіякампанія адмовіцца ад харчавання, якое ўключана ў кошт пералёту, распавёў «Спутніку» яе генеральны дырэктар Ігар Чаргінец.
Фота: Белавія
Па словах кіраўніка авіякампаніі, адмаўляцца па змоўчванні ад харчавання на борце, як гэта робяць лаўкостары, «Белавія» не плануе. Гаворка ідзе аб дадатковай паслузе. Мяркуецца, што перад палётам пасажыр зможа замовіць сабе дадатковы абед.
«Мы зможам па жаданні пасажыра карміць і два, і тры разы за палёт», — адзначыў Ігар Чаргінец.
Верагодна, такое меню будзе выгадна адрознівацца ад «базавых» абедаў. Паведамляецца, што яго распрацоўкай зоймецца Камерцыйная служба «Белавія» сумесна са службай «Кэтэрынг» Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Што тычыцца новых працяглых рэйсаў (напрыклад, у В'етнам, Тайланд, на Шры-Ланку і востраў Хайнань), то там падчас палёту плануюць двойчы карміць пасажыраў паўнавартасным абедам, уключаным у кошт квітка.