Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай
Закончыўся тэрмін, які прэзідэнт ЗША даў Пуціну для мірнага пагаднення па Украіне.
А 21:00 на мінскім часе (14:00 у Вашынгтоне) Дональд Трамп выступіць з важнай заявай, паведаміла прэс-служба Белага дома.
Нагадаем, што сёння закончыўся тэрмін, які Трамп даў Пуціну для мірнага пагаднення па Украіне.
Фота: Jae C. Hong / AP
Прэзідэнт ЗША спачатку даў Пуціну 50 дзён для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, а затым скараціў гэты тэрмін да 10-12 дзён для заключэння мірнага пагаднення з Украінай, пагражаючы ў выпадку зрыву ўвядзеннем 100% тарыфаў і другасных санкцый.
У жніўні 2025 года даў тэрмін да 2 верасня, пагражаючы ў выпадку няўдачы ўзмацненнем санкцый. 15 жніўня Трамп і Пуцін сустракаліся на Алясцы.