БЕЛ Ł РУС

Пачынаюцца зборы тэрабароны ў Маладзечанскім раёне і Кастрычніцкім раёне Мінска

2.09.2025 / 7:51

Nashaniva.com

З 2 верасня праводзяцца планавыя вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі для тэрытарыяльных войскаў Маладзечанскага раёна і Кастрычніцкага раёна Мінска, паведамляе Мінабароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Мэта збораў — павысіць навыкі службовых асоб выканаўчых камітэтаў у фарміраванні воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных — у выкананні задач па прызначэнні.

Плануецца правесці прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх забеспячэнне з задзейнічаннем мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання; аднаўленне навыкаў каманднага складу тэрытарыяльных войскаў у кіраванні падначаленымі; падрыхтоўку ваеннаабавязаных да выканання задач тэрытарыяльнай абароны.

Мінабароны паведамляе, што афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты і салдаты павысяць свае навыкі ў тактычнай і агнявой падрыхтоўцы, выканаюць практыкаванні па кіраванні агнём артылерыі і навучальныя стрэльбы на палігонах.

Зборы завершацца камандна-штабным вучэннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула