У Пухавіцкім раёне пажылая жанчына з вазком пераходзіла чыгуначныя пуці і загінула
Трагічны выпадак адбыўся 31 жніўня каля 20:50 на прыпынку Весялоўскі ў Пухавіцкім раёне.
Фота: ДАІ Мінскай вобласці
Машыніст цягніка маршруту Мінск — Асіповічы ўключыў экстранае тармажэнне, калі заўважыў 75-гадовую жыхарку Мінска, якая спрабавала перабегчы пуці па пешаходным насціле з вазком у руках.
Фота: ДАІ Мінскай вобласці
Жанчына, аднак, упала на рэйкі, таму пазбегнуць наезду не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў яна памерла яшчэ да прыезду хуткай дапамогі.