БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі хочуць зрабіць армію, найбуйнейшую ў Еўрасаюзе

1.09.2025 / 17:45

Nashaniva.com

Урад Фінляндыі прапанаваў законапраект, які істотна павялічыць колькасць вайсковага рэзерву. Плануецца падняць верхнюю мяжу ўзросту знаходжання ў запасе з 60 да 65 гадоў для ўсіх, хто нарадзіўся пасля 1966 года. А для палкоўнікаў і афіцэраў вышэйшага рангу абмежавання па ўзросце наогул не будзе — яны будуць лічыцца прыдатнымі да службы, пакуль дазваляе здароўе, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Leon Neal/Getty Images

У выніку колькасць рэзервістаў можа вырасці на 125 тысяч і да 2031 года перавысіць адзін мільён чалавек. Гэта зробіць фінскую армію найбуйнейшай у Еўрасаюзе і другой па велічыні ў Еўропе пасля расійскай.

Удзельнічаць у зборах будуць толькі тыя, хто мае прызначэнне на ваенны час. А для добраахвотнікаў, якія хочуць далучыцца да абароны краіны, узроставых межаў не будзе.

Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў іншых еўрапейскіх краінах пасля пачатку вайны ва Украіне: Францыя да 2035 года хоча падвоіць свой рэзерв да 105 тысяч, Германія — павялічыць да 200 тысяч праз увядзенне паўгадавой добраахвотнай службы, а Польшча плануе нарасціць войска разам з рэзервістамі да паўмільёна.

Чытайце таксама:

Пяць краін Еўрасаюза просяць фінансавай дапамогі ў ахове межаў

Урсула фон дэр Ляен на беларускай мяжы: Калі выпрабоўваюць Літву, выпрабоўваюць усю Еўропу, мы дапаможам

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Каментары да артыкула