БЕЛ Ł РУС

Ажыла будпляцоўка ў Ждановічах, якая некалі планавалася пад Leroy Merlin

1.09.2025 / 15:48

Nashaniva.com

У красавіку 2019 годзе з'явілася навіна, што ў Мінску з'явіцца гіпермаркет Leroy Merlin. Пад яго нават выдзелілі пляцоўку ў Ждановічах, на вуліцы Ціміразева. Але пасля французскі рытэйлер згарнуў праект, і з 2020 года пляцоўка пуставала. Цяпер, аднак, на ёй з'явілася жыццё, заўважыў блогер Дзяніс Блішч.

«Французскі рытэйлер пайшоў з Беларусі ў сувязі з нявызначанасцю развіцця пандэміі COVID-19, і ў 2021 годзе з'явіліся чуткі аб перадачы няскончанай будоўлі кіраўнічай кампаніі DIY-сеткі «Мацярык».

Паведамлялася, што крама будзе ўведзена ў 2022-м. Мяркуючы па пашпарце аб'екта, яго сапраўды дабудуе «Мацярык», і здарыцца гэта вясной 2026 года. Прыемна, што праект падрыхтаваны студыяй Varabyeu Partners, якая даўно нічога не анансавала для горада, сканцэнтраваўшыся ў асноўным на рынках ЗША і Мексікі», — адзначыў блогер.

Паводле яго слоў, за будаўнічым плотам цяпер з'явілася тэхніка, а работы вядуцца нават у выхадныя дні.

Чытайце таксама:

У мінскім гіпермаркеце па гандлёвай зале бегала мыш. Туды прыйшла санстанцыя

Кавуны, буякі і «Каралева Ганна» па рублю за кіло. Дзе танней купіць гародніну і ягады?

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку

Каментары да артыкула