БЕЛ Ł РУС

Літоўскую манету ў 2 еўра нумізматы купляюць за 3000 еўра. Што з ёй не так

1.09.2025 / 13:44

Nashaniva.com

Калі ў вас ёсць двухеўравыя манеты, праверце, раптам вы разбагацееце.

Літоўскую двухеўравую манету, на рабры якой па памылцы напісалі «Божа, барані Латвію», нумізматы выкупляюць за 3000 еўра, піша «Волна».

У 2021 годзе Літва выпусціла юбілейную манету да 50-годдзя Жувінтаскага біясфернага запаведніка.

Але частка тыражу выйшла з памылкай: замест літоўскай фразы «Laisvė, vienybė, gerovė» («Свабода, адзінства, дабрабыт») на манеце выбіты надпіс па-латышску «Dievs, sveti Latviju» («Божа, благаславі Латвію»).

Усяго было адчаканена 500 тысяч манет. І прыкладна ў 5000 (1%) з іх была гэта памылка. Нумізматы цяпер выкупляюць гэтыя манеты за 2000—3000 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула