БЕЛ Ł РУС

З-за расійскага ўмяшання самалёт фон дэр Ляен сядаў у Балгарыі з выкарыстаннем папяровых карт

1.09.2025 / 12:42

Nashaniva.com

Самалёт, на якім ляцела старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у балгарскі горад Плоўдзіў, не мог выкарыстоўваць электрычныя навігацыйныя сродкі пры падлёце да аэрапорта, піша Financial Times са спасылкай на трох ананімных чыноўнікаў.

Geert Vanden Wijngae / AP

«Сігнал GPS знік на ўсёй тэрыторыі аэрапорта», — сказала адзін з крыніц газеты.

Паводле яго слоў, самалёт цягам гадзіны кружыў над аэрапортам, а затым пілот прыняў рашэнне выкарыстоўваць папяровыя карты для пасадкі.

«Гэта, без сумневу, было ўмяшаннем», — дадаў суразмоўца FT.

Упраўленне паветранага руху Балгарыі пацвердзіла інцыдэнт газеце.

З лютага 2022 года мы назіраем прыкметны рост выпадкаў заглушэння [сігналу GPS] і, у апошні час, спуфінгу (падман сігналу), — заявілі ў ведамстве.

У апошнія гады пачасціліся выпадкі глушэння сігналу GPS ў Балтыйскім моры і еўрапейскіх краінах, што мяжуюць з Расіяй.

Учора Урсула фон дэр Ляен наведвала з Дональдам Тускам польска-беларускую мяжу, а сёння з Гітанасам Наўседам — літоўска-беларускую.

Чытайце таксама:

«Досыць саступак». Туск і Урсула фон дэр Ляен наведалі польска-беларускую мяжу

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска

Урсула фон дэ Ляен і Гітанас Наўседа абляцелі мяжу Літвы і Беларусі

Каментары да артыкула