Урсула фон дэ Ляен і Гітанас Наўседа абляцелі мяжу Літвы і Беларусі
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у межах свайго турнэ па краінах на ўсходняй знешняй мяжы ЕС прыбыла ў Літву. Разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам яна наведала мяжу з Беларуссю.
«Я тут, каб пацвердзіць салідарнасць Еўропы з Літвой. Еўропе патрэбна моцная Літва, каб абараніць нашы межы і нашых людзей. Менавіта таму палітыка згуртавання застанецца асновай бюджэту ЕС. Таму мы працягваем падтрымліваць як бяспеку межаў, так і ўстойлівае развіццё», — напісала яна.
У нядзелю Урсула фон дэр Ляен і прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведвалі польска-беларускую мяжу.