БЕЛ Ł РУС

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

1.09.2025 / 11:4

Nashaniva.com

ГУР заявіла пра ўдары па ваенных аб’ектах расійскіх сіл у Крыме. Паводле афіцыйных паведамленняў, за апошнія дні спецпадраздзяленне «Прывіды» правяло шэраг паспяховых аперацый.

У выніку атак беспілотнікаў былі пашкоджаныя два расійскія верталёты Мі-8 на авіябазе каля Сімферопаля. Акрамя таго, нанесены ўдар па расійскім буксіры БУК-2190 у Севастопалі.

Судна ўваходзіла ў склад падраздзялення расійскіх падводных дыверсійных сіл, і яго страта, паводле ГУР, істотна абмежавала баявыя магчымасці гэтага элітнага атрада.

Расійскія ўлады пакуль афіцыйна не каментавалі гэтую інфармацыю.

Таксама, паведамляюць СМІ, украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула