Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект
У выніку ўчарашняй атакі на Крым пашкоджаная памежная база ФСБ паблізу Армянска, паведамляюць украінскія СМІ.
Як вынікае з фота, адну з казармаў знесла амаль пад нуль, а таксама адбылася дэфармацыя дна ў затоцы.
Інфармаванае расійскае выданне Astra піша, што пашкоджаны 6 катараў аховы і казарма.
Украінскія СМІ пішуць, што гэта быў першы ўдар нанесены ўкраінскімі крылатымі ракетамі «Фламінга».
Чытайце таксама:
Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»
Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?