Пасажырскі вагон прадаецца ў Брэсцкай вобласці
Належыць такі лот Баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі.
Выпусцілі гэты купэйны вагон у 1984 годзе ў Германіі — усяго ў ім 36 месцаў. На таргі гэты аб’ект быў выстаўлены на сайце арганізацыі «Дзяржторг», першапачатковы кошт — 91 000 рублёў, крок падчас таргоў — 5 %.
Сіняя вонкавая абшыўка, доўгущая дывановая дарожка ў калідоры, адкідныя паліцы і рассоўныя дзверы:на таргі трапіла сапраўдная класіка Беларускай чыгункі.
Знаходзіцца вагон у Лунінцы, на Паравознай вуліцы, 11. Ахвотныя пазмагацца за такі лот павінны падаць заяўку да 16:00 26 верасня. Самі таргі пройдуць 30 верасня а 10:00.