Што з выездам з Беларусі раніцай у панядзелак?
Па стане на 06:00 раніцы на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» чакаюць 3455 легкавых аўтамабіляў і 36 аўтобусаў.
Два тыдні таму там чарга даходзіла да 4800 аўто.
На літоўскай мяжы на пераходзе «Беняконі» — 30 легкавых аўтамабіляў, у Каменным Логу чэргаў няма.