БЕЛ Ł РУС

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска

31.08.2025 / 23:33

Nashaniva.com

На ёй казалася пра неабходнасць жорсткай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і Расіі.

За агароджай бачны два беларускія памежнікі. Скрыншот відэа

31 жніўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен правялі сумесную прэс-канферэнцыю на польска-беларускай мяжы ў Крынках. 

На відэа трапіла, як беларускія памежнікі слухалі гэту прэс-канферэнцыю.

Туск падчас выступу на мяжы казаў, што ніякія саступкі, ніякая тонкая гульня з Пуціным не гарантуюць бяспекі. 

«Досыць саступак. Мы павінны быць цвёрдымі і добра падрыхтаванымі», — сказаў Туск.

Урсула фон дэр Ляен нагадала пра «цынічныя і наўмысныя гібрыдныя атакі» на Польшчу з боку Беларусі і Расіі.

Яна заявіла, што ЕС прапануе новы сямігадовы бюджэт з трохразовым павелічэннем выдаткаў на ахову межаў і кіраванне міграцыяй.

Асобна было паведамлена, што краіны, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, атрымаюць дадатковае фінансаванне. Таксама Еўракамісія прапануе павялічыць фінансаванне на мабільнасць войска ў 10 разоў і больш чым у 5 разоў абарончыя інвестыцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула