Колькі ўкраінцаў згодны на перамовы на любых умовах, а колькі за тое, каб ваяваць, пакуль не выйдуць на мяжу 2022 года
75% украінцаў лічаць, што Украіна можа пагадзіцца на спыненне агню толькі калі ёй дадуць гарантыі бяспекі. Такія даныя дае апытанне сацыялагічнай групы «Рэйтынг», праведзенага ў канцы жніўня.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP / Libkos, File
На пытанне «Ці павінна Украіна пагадзіцца на спыненне агню?» 75% адказалі, што так, але толькі пры ўмове гарантый бяспекі ад ЗША і краін Еўропы. 19% лічыць, што не павінна згаджацца ні пры якіх умовах, яшчэ 3% — што Украіна павінна пагадзіцца на спыненне агню без якіх-небудзь умоў. Астатнія 3% не змаглі адказаць.
Найважнейшымі гарантыямі назвалі фінансаванне арміі і пастаўкі зброі, абавязацельствы ад саюзнікаў прыняць удзел у баявых дзеяннях у выпадку новага нападу, патруляванне паветранай і марской прасторы міжнароднымі сіламі. Падпісанне дамовы з Расіяй важным лічаць толькі 12%.
На пытанне, які сцэнар падзей падтрымліваюць, 59% адказалі, што за тое, каб прыпыніць баявыя дзеянні і пачаць пошук кампрамісаў на перамовах. 20% хочуць ваяваць да моманту, калі вернуць Крым і Данбас, а 13% — ваяваць, пакуль краіна не вернецца ў межы па стане на 23 лютага 2022 года.
У пачатку 2023 года самым папулярным варыянтаў быў ваяваць да моманту, калі вернуць Крым і Данбас — яго абірала 73% апытаных.