БЕЛ Ł РУС

Цана на шашлык у Полацку здзівіла сацсеткі

31.08.2025 / 17:10

Nashaniva.com

Вось колькі каштавалі чатыры кавалкі шашлыку на гарадскім гулянні.

Скрыншот відэа

Дзяўчына з Полацка расказала, колькі аддала за шашлык на гарадскіх гуляннях. Яна купіла на вулічным кірмашы два вялікія кавалкі свініны, два — курыцы, плюс гарнір у выглядзе капусты і дзве лусты хлеба. За ўсё аддала 54 рублі. Дзяўчына адзначае, што было смачна і яны з хлопцам усё не адолелі, частку ежы забралі дадому.

@angie.kisul #врекомендации #полоцк #стоимостьшашлыканамероприятии #полоцкийблогер #обзоры ♬ оригинальный звук -

У каментарах у шоку ад цаны на вулічны шашлык.

«Аб'ектыўна: гэта вельмі шмат».

«Цэны космас, купілі шашлык і 2 кукурузкі, абышлося ў 40 руб. І мерапрыемстваў цікавых 0, не было нічога цікавага, толькі ежа дарагая».

«Тыя, хто купляе па такіх цэнах, могуць сабе дазволіць. Вядома ж, гэта вельмі дорага, але свята ёсць свята, у жывата яно таксама павінна быць».

Але бывае і даражэй.

«На «Славянскім базары» 4 кавалачкі прадаваліся за 80-90 р. Але цэны, відавочна, завышаныя ў любым выпадку».

Былі і тыя, хто лічыў такую цану шашлыку апраўданай.

«Усе, хто крычаць «дорага», паспрабуйце самі пастаяць пасмажыць цэлы дзень, а да гэтага марынаваць палову дня. Святло, падаткі, смажанне і г.д. І ўбачыце, што вы з кожнага кг заробіце толькі 20 руб. у лепшым выпадку», — напісала адна з каментатарак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула