БЕЛ Ł РУС

У Брэсце бягун цалкам распрануўся перад дзяўчатамі ў парку

31.08.2025 / 14:58

Nashaniva.com

Прабежка для 37-гадовага аматара здаровага ладу жыцця скончылася крымінальнай справай.

Інцыдэнт адбыўся на ўскраіне горада. Мужчына вёў здаровы лад жыцця і рэгулярна займаўся бегам, паведамляе міліцыя.

Падчас яго ранішняй прабежкі ў парку дзве дзяўчыны — сёстры, 17 і 25 гадоў — ладзілі там фотасесію.

Паводле міліцыі, пабачанае так уразіла бегуна, што ён цалкам распрануўся, пакінуўшы толькі кепку, і выйшаў да дзяўчат.

Яго дзеянні былі кваліфікаваныя як злоснае хуліганства. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула