БЕЛ Ł РУС

Пазняк: Беларусам выгадна перамовы правесці ў Менску

31.08.2025 / 12:31

Nashaniva.com

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк у інтэрв'ю «Белсату» заявіў, што беларусам выгадна, каб мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай прайшлі ў Беларусі. Як таго і хоча Лукашэнка.

Пазняк гаворыць, што найважней цяпер для Беларусі — засведчыць сваю суб'ектнасць і захаваць незалежнасць. 

Перамовы ў Менску — адно з такіх магчымасцяў. 

«Таму мы гаварылі, што калі будуць мірныя перагаворы, то лепш за ўсё іх правесці ў Менску. Для Лукашэнкі гэта, як кажуць, бальзам на сэрца. Зразумела, яму трэба ўладу захаваць. Але для нас гэта ўмацаванне суб'ектнасці, гэта магчымасць паставіць [пытанне] аб непарушнасці ўсходніх граніц. Бо мы з'яўляемся суб'ектам тады. Нам трэба захаваць дзяржаву. Гэта вайна. Трэба думаць пра гэта. Будзе дзяржава — тады будзе і дэмакратыя. Не будзе дзяржавы — нічога не будзе, нацыі не будзе. Элементарныя рэчы», — кажа Пазняк. 

Паводле яго слоў, цяпер сітуацыя такая, што мы можам страціць дзяржаву.

«Незалежнасць у нас вісіць на валаску. І калі будзе страчана дзяржава, то ўжо ніякай дэмакратыі і ні аб чым гаварыць не будзе патрэбы. Таму вайна дыктуе свае прыярытэты», — даводзіць ён.

Такім галоўным прыярытэтам зараз Пазняк называе таксама спыненне санкцый. «Санкцыі душаць народ, а на рэжым гэта мала ўплывае ў прынцыпе. Ніколі не было прыкладаў, каб санкцыі там знішчылі рэжым. Даводзяць народ да галечы, вось Куба, скажам, да галечы давялі народ, а Фідэль Кастра спакойна, як кажуць, спачыў у Бозе», — даводзіць Пазняк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула